Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2017 > Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»

Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»


26.07.2017.

Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»Біскуп Алег Буткевіч сустрэў удзельнікаў ХХІII грэка-каталіцкай пілігрымкі.

 

У пятніцу, 14 ліпеня 2017 г., на паломніцкім шляху паміж Обалям і Гаранамі ўдзельнікаў пілігрымкі Віцебск – Полацк сустрэў рыма-каталіцкі Біскуп Віцебскі Уладыка Алег Буткевіч.

 

Шлях грэка-каталіцкай пілігрымкі праходзіць па тэрыторыі Віцебскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. У пэўныя дні паломнікі моляцца ў рыма-каталіцкіх храмах, што на шляху пілігрымкі, гасціну паломнікам аказваюць душпастыры і вернікі рыма-каталіцкіх парафій.

Таму сустрэча Біскупа Алега з паломнікамі была вялікай радасцю, тым больш вялікай, што нечаканай.

Яна ўмацавала пілігрымаў духова ды і ня толькі. Для падмацавання цела Уладыка Алег пачаставаў удзельнікаў пілігрымкі бананамі.

 

Дзякуй, Высокадастойны Уладыка! «На многія леты»!

 

Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»

Фота Іны Аўсянік


Вярнуцца назад