Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2017 > Праслаўляць Імя Ісуса на вякі
Праслаўляць Імя Ісуса на вякі25.07.2017. |
|
“Праслаўляем Імя Ісуса” –дэвіз і духоўная праграма першага дня пілігрымкі, дарогі з Віцебска да Заронава. Асаблівай малітвай ў гэты дзень быў скарынаўскі “Акафіст Імю Ісусаваму”. Але гэты дзень вызначаў характар усёй пілігрымкі. Кожнага дня ў час маршу паломнікі песнямі праслаўлялі Імя Ісуса Хрыста. Праслаўленнем Госпада былі так сама багаслужэнні.
Дух супольнага праслаўлення Бога дамінаваў і у спантанных канцэртах, на месцах начлегаў. У братэрскай супольнасці хрысціяне розных традыцый і канфесіі спевам маліліся за Бацькаўшчыну, за духовае дабро паміж людзмі, за мір на свеце….
Вярнуцца назад |