Парафія сьвятога Язэпа > 500 год Бібліі выдадзенай Францішкам Скарынам > Экуменічны Дзень Бібліі прайшоў у Віцебску

Экуменічны Дзень Бібліі прайшоў у Віцебску


29.06.2017.

Экуменічны Дзень Бібліі прайшоў у ВіцебскуУ суботу, 24 чэрвеня 2017 г. у Віцебску прайшло экуменічнае святкаванне Дня Бібліі, яно было духовым працягам успаміну Францішка Скарыны і ягонай спадчыны.

 
У духу хрысціянскага братэрства арганізатарымі Дня Бібліі былі сумесна: Біблійнае Таварства ў Рэспубліцы Беларусь, Царква ЕХБ "Дом Евангелля", Царква ЕХБ "Надзея", грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстова і рыма-каталіцкая парафія Святога Духа, якая аказала гасціну сустрэчы.


У праграме святкавання прашлі: прэзентацыя дзейнасці Біблійнага Таварыства, сумеснае служэнне-малітва падзякі за дар Божага Слова, а таксама канцэрт духоўнага спеву.


Такім чынам хрысціяне розных канфесіі - з нагоды 500годдзя выдання БІБЛІІ Францішкам Скарынам - хацелі даць сведчанне, што Біблія і сёння яднае ўсіх вучняў Хрыста. 

 

Арцём Калугін

Экуменічны Дзень Бібліі прайшоў у ВіцебскуЭкуменічны Дзень Бібліі прайшоў у ВіцебскуЭкуменічны Дзень Бібліі прайшоў у ВіцебскуЭкуменічны Дзень Бібліі прайшоў у ВіцебскуЭкуменічны Дзень Бібліі прайшоў у Віцебску


Вярнуцца назад