Парафія сьвятога Язэпа > 500 год Бібліі выдадзенай Францішкам Скарынам > У Віцебску абмяркуюць духоўную спадчыну Францішка Скарыны
У Віцебску абмяркуюць духоўную спадчыну Францішка Скарыны21.06.2017. |
|
Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Яе арганізатарамі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь. Арганізацыйную падтрымку аказваюць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, генеральны архіў Ордэна марыянаў у Рыме, грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску. Навуковую кансультацыю ў працэсе падрыхтоўкі канферэнцыі аказвалі архімандрыт Сяргей Гаек і а. Кірыл Міронаў з Рыма. Канферэнцыя мае інтэрдысцыплінарны і міжканфесійны характар. У яе працы прымуць удзел прадстаўнікі праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфесій, а таксама даследчыкі свецкіх адукацыйных установаў. Падчас канферэнцыі прагучаць даклады замежных навукоўцаў з Венецыі, Рыма, Варшавы і Любліна, а таксама беларускіх даследчыкаў з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, прадстаўнікоў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Мінскай Духоўнай Акадэміі. Праграма канферэнцыі:
Кантактная інфармацыя: +375 (29) 895-25-18 Кацярына Лаўрыненка
Паводле Catholic.by,
выява Віктара Жукава
Вярнуцца назад |