Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак пра памерлага кардынала Гузара: верны і дбайны пастыр

Папа Францішак пра памерлага кардынала Гузара: верны і дбайны пастыр


1.06.2017.

Папа Францішак пра памерлага кардынала Гузара: верны і дбайны пастырСвяты Айцец Францішак скіраваў спачуванні ў сувязі з смерцю кардынала Любаміра Гузара, Вярхоўнага архіепіскапа Кіева-Галіцкага на пенсіі, былога прадстаяцеля Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Іерарх адышоў у вечнасць 31 мая 2017 г. на 85-годзе жыцця.

 

Францішак запэўніў у сваіх малітвах аб вечным супакоі для гэтага дбайнага пастыра. “Духоўна злучаюся з вернікамі епархіяльнай супольнасці, у якой ён здзяйсняў сваё пастырскае служэнне, рупліва спрыяючы адраджэнню Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Памятаю яго моцную вернасць Хрысту, нягледзячы на ганенні і пераслед Царквы, яго плённую апостальскую дзейнасць для з’яднання грэка-каталіцкіх вернікаў, нашчадкаў прымусова выселеных з Заходняй Украіны сем’яў, а таксама высілкі ў пошуку новых шляхоў дыялогу і супрацоўніцтва з Праваслаўнымі Цэрквамі”, - напісаў Папа.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё


Вярнуцца назад