Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кс. Славамір Ляскоўскі пасля 28 гадоў служэння ў Беларусі вяртаецца ў Польшчу
Кс. Славамір Ляскоўскі пасля 28 гадоў служэння ў Беларусі вяртаецца ў Польшчу28.05.2017. |
|
Біскуп Антоні ўзначаліў святую Імшу, падчас якой маліўся за кс. Славаміра, які на працягу 28 гадоў служыў у Беларусі. Іерарх нагадаў, што менавіта кс. Славамір, калі быў яшчэ маладым святаром, адрадзіў у Гомелі каталіцкую парафію, пабудаваў святыню і сабраў сотні католікаў. Біскуп Пінскі адзначыў вялікі плён служэння польскага місіянера ў Беларусі, падзякаваў за яго ахвярную працу і пажадаў Божага благаслаўлення на далейшую пастырскую працу ў Польшчы.
Пробашч гомельскай парафіі, у сваю чаргу, выказаў радасць, што так шмат гадоў мог працаваць у нашай краіне і непасрэдна з біскупам Антоніем. Паводле katolik-gomel.by і Catholic.by Вярнуцца назад |