Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак і Патрыярх Тавадрас ІІ падпісалі сумесную дэкларацыю
Папа Францішак і Патрыярх Тавадрас ІІ падпісалі сумесную дэкларацыю1.05.2017. |
|
Бакі абавязаліся ўзаемна прызнаваць дзейснасць удзеленага сакрамэнту хросту, паглыбляць экуменічны дыялог, актыўна выступаць у падтрымку міру паміж народамі і рэлігіямі, змагацца за сацыяльную справядлівасць і сведчыць аб веры ў сучасным свеце.
У дакуменце падкрэсліваецца, што крыніцай адзінства паміж Цэрквамі з’яўляецца поўная еднасць, якая існавала ў першыя стагоддзі хрысціяства і выражалася ў малітве і літургіі, ушанаванні адных і тых жа мучанікаў і святых, а таксама ў развіцці манаства.
У дэкларацыі адзначаецца, што для будавання адзінства паміж Цэрквамі важнае значэнне мае супольная малітва і сведчанне аб фундаментальных хрысціянскіх каштоўнасцях. Папа і Патрыярх падкрэслілі таксама значэнне экуменізму мучанікаў.
“Просім Бога, нашага Айца, весці нас, праз часы і спосабамі, якія выбярэ Святы Дух, да поўнай еднасці ў містычным Целе Хрыста”, - адзначылі ў сумеснай дэкларацыі Першаіерархі.
Вярнуцца назад |