Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Айцец пачаў падарожжа ў Егіпет
Святы Айцец пачаў падарожжа ў Егіпет28.04.2017. |
|
Пілігрымка ў Егіпет стане 18-м міжнародным падарожжам Францішка. Яна будзе насіць душпастырскі, экуменічны і міжрэлігійны характар.
Дэвіз падарожжа – “Папа міру ў мірным Егіпце”. Адным з яго асноўных пунктаў будзе выступленне Святога Айца на Міжнароднай мірнай канферэнцыі ў мусульманскім універсітэце “Аль-Азхар”, у якой прымуць удзел высокія прадстаўнікі веравызнанняў і рэлігій Егіпта. На сустрэчы будзе прысутнічаць таксама Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І.
Наведаць Егіпет Пантыфіка запрасіў Прэзідэнт краіны і мясцовы каталіцкі епіскапат, Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы і вялікі імам універсітэта “Аль-Азхар”.
Вярнуцца назад |