Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "Дзякуй вам, што нястомна навучаеце нас любіць Бога, Царкву і Бацькаўшчыну"

"Дзякуй вам, што нястомна навучаеце нас любіць Бога, Царкву і Бацькаўшчыну"


13.04.2017.

"Дзякуй вам, што нястомна навучаеце нас любіць Бога, Царкву і Бацькаўшчыну"Грэка-каталіцкая моладзь павіншавала святароў.

Пачэсныя і Дарагія Айцы - грэка-каталіцкія святары!
Вялікі Чацвер - гэта святы дзень, калі Царква ўспамінае Тайную Вячэру нашага Госпада Ісуса Хрыста.

Вернікі ў гэты дзень моляцца за вас - святароў, дзякуючы Госпаду за вашае служэнне для народу Божага, асабліва для народу Божага ў Беларусі.
Вернікі віншуюць у гэтыя дні вас асабіста, але мы - прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзі - хочам супольна павітаць вас, грэка-каталіцкіх святароў.

Мы дзякуем вам за вашае руплівае святарскае служэнне, за вашую пастырскую ўважлівасць і блізкасць да справаў беларускай моладзі, за руплівае звяртанне нашае увагі на Уваскрослага Ісуса Хрыста і на ягоную перамогу над злом.

Дзякуй вам, што нястомна навучаеце нас любіць Бога, Царкву і Бацькаўшчыну.

 

Арцём (Мінск), Валерка (Мінск), Арцём (Віцебск), Артур (Берасце)

 


Вярнуцца назад