Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > АДЫШОЎ ДА ГОСПАДА ПРОТАПРЭЗБІТАР ВІКТАР ДАНІЛАЎ

АДЫШОЎ ДА ГОСПАДА ПРОТАПРЭЗБІТАР ВІКТАР ДАНІЛАЎ


7.12.2016.

АДЫШОЎ ДА ГОСПАДА ПРОТАПРЭЗБІТАР ВІКТАР ДАНІЛАЎУ ноч на 7 снежня 2016 г., на 90-м годзе жыцця, у Яраслаўлі (РФ) адышоў да Госпада вядомы душпастыр беларускіх грэка-католікаў, протапрэзбітар Віктар Данілаў.

 

Пахаванне святой памяці спачылага святара Віктара пройдзе ў Яраслаўлі ў нядзелю - 11 снежня 2016 г.

 

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!

 

***

 

Айцец Вiктар Данілаў нарадзіўся 20 ліпеня 1927 года ў Яраслаўлі.

 

У 1948 г. быў арыштаваны за крытычныя выкзванні ў адрас Сталіна і асуджаны на 10 гадоў. Знаходзіўся ў лагеры ў Інце (Комі АССР) да 1955 г.

 

У 1960 г. пераехаў у Вільню, а ў 1967 г. у Гродна. У пачатку 1970-х г. пачаў вучыцца на грэка-каталiцкага святара.

 

У 1976 у Львове тайна пасвечаны ў святары грэка-каталіцкім мiтрапалiтам Уладзiмірам Сцернюком.

 

Вярнуўся ў Гродна, дзе пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пiсаў рэлiгiйныя працы для самвыдату.

 

З 1992-га быў пробашчам грэка-каталiцкай парафii ў Гродне. У 2003-ім вярнуўся на радзіму ў Яраслаўль, вёў там святарскае служэнне, працягваў пісаць працы на рэлігійныя тэмы і прапаведаваў у фэйсбуку.

 

У 2015 годзе ў інтэрнэце з’явілася яго перавыданне працы «Мой шлях да Бога і да Каталіцкай царквы».


Вярнуцца назад