Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэка-каталіцкая моладзь у час рэкалекцый малілася словамі малітваў Францішка Скарыны

Грэка-каталіцкая моладзь у час рэкалекцый малілася словамі малітваў Францішка Скарыны


9.11.2016.

Грэка-каталіцкая моладзь у час рэкалекцый малілася словамі малітваў Францішка СкарыныГрэка-каталіцкая парафія святых Кірыла і Мятода – Апосталаў Славянаў у Баранавічах запрасіла моладзь на рэкалекцыі, якія прайшлі 5-7 лістапада 2016 г.

Тэма рэкалекцый гучала “Быць маладым хрысціянінам сёння.. і заўтра”.

У час рэкалекцый моладзь малілася рознымі малітвамі складзенымі Францішкам Скарынам.

 

У першы дзень рэкалекцый, які меў характар евангелізацыйны, удзельнікі слухалі духовых настаўленняў а. Андрэя Буйніча з Ліды – протапразбітара Заходняга дэканата і архім. Сяргея (Гаека).

 

Другі і трэці дзень рэкалекцый быў прысвячаны праблемам падрыхтоўкі моладзі да адказнага жыцця, асабліва да хрысціянскага сужэнства.

У гэтыя дні духовыя настаўленні і педагагічныя семінары праводзілі а. Аляксей Варанко з Віцебска ды а. Андрэй і матушка Святлана Абламейкі з Мінска.

У праграме ўдзельнічалі таксама а. Яўген і матушка Любоў Маліноўскія з Баранавічаў.

 

У часе рэкалекцыі шмат разоў прагучала думка пра важнасць падрыхтоўкі беларускай моладзі да сужэнства ў духу любові да духовай спадчыны Бацькаўшчыны.

Малітвы аўтарства Францішка Скарыны былі для ўдзельнікаў рэкалекцый карыснай дапамогай на гэтым шляху.

 

****

 

Будзь са мною ва ўсякай маёй патрэбе дзеля вялікай радасьці, якую Ты мела пры зачацьці Сына Божага; пачуй маю недастойную малітву і дапамажы мне ў суме маім.

У рукі Твае аддаю самога сябе: захавай душу маю, ацалі цела маё, прасьвятлі розум, напраў учынкі мае; накіруй думкі мае да Бога, сэрца маё ўмацуй у добрым; памяць настаў у запаветах; накіруй вочы мае да неба; сумленьне маё ачысьці ад грахоў; аддалі ад мяне пажаданьні цялесныя; адгані д’ябальскія спакусы; захавай ад агульнага сораму; ратуй ад нечаканае бяды, ня дай прыйсьці суму, жалю і роспачы; вызвалі ад вечнага агню.

Прымі ад мяне гэтую пахвалу, даючы ўзамен радасьць духоўную і робячы мяне годным радасьці вечнае.

 

Радуйся, поўная ласкі Марыя, Госпад з Табою на вякі вякоў! Амін.

 

(Францішак Скарына)


Вярнуцца назад