Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Яго Святасць Папа Рымскі Францішак атрымаў пераклад сваёй кнігі на беларускую мову
Яго Святасць Папа Рымскі Францішак атрымаў пераклад сваёй кнігі на беларускую мову19.10.2016. |
|
Думкі, разважанні, парады: кніга хоць і з’яўляецца адказам на 40 пытанняў, заданых Пантыфіку італьянскім журналістам Андрэа Тарньелі, але, вядома, гэта не проста інтэрв’ю і больш, чым размова паміж двума асобамі. Гэта – пасланне міласэрнасці ўсім, хто прагне яе.
“Імя Бога – Міласэрнасць” выйшла ў мінскім выдавецтве “Медысонт” накладам 950 асобнікаў. Падтрымаў ініцыятыву Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Выданне кнігі, а потым і яе пераклад на беларускую мову прымеркаваныя да Юбілейнага Года Міласэрнасці, які завяршаецца ў Каталіцкім Касцёле.
Папа Францішак, праз свой жыццёвы і пастырскі досвед, як раз і тлумачыць прычыны абвяшчэння Надвычайнага Святога Года, а таксама закранае шмат важных тэм: сэнс жыцця, супакой і пакаянне. Асабліва Францішак кажа пра шлях чалавека да Бога і Бога да чалавека. Святы Айцец у надзвычай простай размоўнай форме – менавіта так напісана кніга-інтэрв’ю – тлумачыць чытачу сэнс Божага прабачэння.
Вярнуцца назад |