Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Беларускі іерарх будзе дакладчыкам на ватыканскім форуме
Беларускі іерарх будзе дакладчыкам на ватыканскім форуме18.10.2016. |
|
Тэма канферэнцыі спасылаецца на маючы адбыцца ў кастрычніку 2018 г. Сінод Біскупа, які будзе прысвечаны пытанням моладзі, веры і распазнання паклікання, заўважыў сакратар Кангрэгацыі па справах Духавенства, арцыбіскуп Хорхэ Карлас Патрон Вонг.
Ён падкрэсліў, што душпастырства пакліканняў заключаецца ў суправаджэнні моладзі да распазнання Божай волі ў жыцці. Неабходна дагапамагаць ёй адчуць пакліканне Пана, дапамагаць адказаць на яго з шчодрасцю, сумленнасцю і асабліва з любоўю, адзначыў ватыканскі іерарх.
Арцыбіскуп Вонг, наведвае духоўныя семінарыі ва ўсім свеце. Ён прызнаўся, што знаходзіцца пад уражаннем ад таго, што пасярод секулярызацыі ў розных часткай планеты “Святы Дух нараджае сярод новага пакалення жаданне іншага ладу жыцця – ладу жыцця Езуса і Евангелля”.
Падчас ватыканскай канферэнцыі яе ўдзельнікі пазнаёмяцца з сітуацыяй пакліканняў у свеце, паразважаюць над тэалагічнымі і біблійнымі аспектамі гэтай тэмы, будуць мець магчымасць для малітвы і абмену досведам. Іх прыме на аўдыенцыі папа Францішак.
Вярнуцца назад |