Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сустрэча біскупаў Усходніх Каталіцкаіх Цэркваў Еўропы пройдзе у Фаціме

Сустрэча біскупаў Усходніх Каталіцкаіх Цэркваў Еўропы пройдзе у Фаціме


9.10.2016.

Сустрэча біскупаў Усходніх Каталіцкаіх Цэркваў Еўропы пройдзе у Фаціме20-23 кастрычніка 2016 г. у Фаціме (Партугалія) пройдзе чарговая, штогадовая сустрэча іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Галоўнай тэмай сустрэчы будзе абмеркаванне праблемаў неабходнай душпастырскай апекі над вернікамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія як мігранты (часцей за ўсё дзеля працы) знаходзяцца ў краінах, традыцыйна звязаных з Царквой (Касцёлам) лацінскага (рымскага) абраду. Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву на сустрэчы іерархаў у Фаціме будзе прадстаўляць архімандрыт Сяргей (Гаек).

 

Кожны год сустрэчы іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae - CHOCE) прымае іншая Усходняя Каталіцкая Царква. У гэтым годзе сустрэча пройдзе ў Фаціме - пры падтрымцы Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Гэта дасць дадатковую нагоду абмеркаваць пытанні душпастырскай апекі над католікамі Усходніх Цэркваў, якія прыбылі як імігранты ў Партугалію, Іспанію, Італію і не маюць там поўных царкоўных структур (якія маюць усходнія католікі ў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі).

 

У Еўропе існуюць царкоўныя структуры Армяна-Каталіцкай Царквы, Мараніцкай Царквы ды Грэка-Каталіцкіх Цэркваў розных традыцый.


Вярнуцца назад