Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мітрапаліт Кандрусевіч: «Касцёл у Беларусі зробіць усё магчымае, каб пасяджэнне РБКЕ у Мінску было арганізавана на найлепшым узроўні»
Мітрапаліт Кандрусевіч: «Касцёл у Беларусі зробіць усё магчымае, каб пасяджэнне РБКЕ у Мінску было арганізавана на найлепшым узроўні»10.10.2016. |
|
Сталіцай пленарнага пасяджэння РБКЕ быў абвешчаны Мінск, які прыме ў сябе каталіцкіх біскупаў Еўропы з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. Адразу пасля зацвярджэння беларускай сталіцы ў новай якасці Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў перад удзельнікамі пасяджэння РБКЕ. У сваім слове каталіцкі іерарх адзначыў, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі зробіць усё магчымае, каб наступнае пленарнае пасяджэнне РБКЕ было арганізавана на найлепшым узроўні і прынесла добры плён. Асобна іерарх падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з Праваслаўнай Царквой: «Разам з Праваслаўнай Царквой і прадстаўнікамі іншых пратэстанцкіх канфесій мы кожны год праводзім экуменічную сустрэчу падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Католікі, праваслаўныя і лютэране з’яўляюцца членамі Міжнароднай групы паяднання паміж Беларуссю, Украінай, Польшчай і Германіяй.
(IL), Catholic.by
Вярнуцца назад |