Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры ва Ўкраіне

Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры ва Ўкраіне


17.07.2008.
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры ва Ўкраіне

Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры ва Ўкраіне.

З 10 па 15 ліпеня 2008 г. Украіну наведаў Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры.
На працягу шасьці дзён ён меў у Львове сустрэчы з сэмінарыстамі пяці сэмінарыяў УГКЦ, студэнтамі ды выкладчыкамі Украінскага каталіцкага ўніверсітэту. Акрамя таго Кардынал Сандры адслужыў Боскую Літургію ў Львоўскім рыма-каталіцкім катэдральным саборы.

Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры ва Ўкраіне

У Сьвятаўсьпенскай Уніўскай лаўры (Львоўская вобл.) прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў сустрэўся з членамі манаскіх супольнасьцяў УГКЦ.

Кардынал Леанарда таксама ўзяў удзел ва Усеўкраінскай пілігрымцы ў Зарваніцу (Тэрнопальская вобл.) да цудатворнай іконы Маці Божай. Там Кардынал Сандры меў сустрэчу з моладдзю і сьвятарамі.

Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры ва Ўкраіне

У Кіеве ён сустракаўся з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, наведаў Мітрапаліта Уладзіміра (Сабадана), Зьверхніка Украінскай Праваслаўнай Царквы, меў сустрэчу з інтэлігенцыяй.

“Для мяне гэтае падарожжа сталася ўмацаваньнем у веры”, – сказаў на заканчэньне свайго візіту Кардынал Леанарда Сандры.

Паводле Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры ва Ўкраіне


Вярнуцца назад