Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Дні малітвы за мір 18-20 верасня 2016

Дні малітвы за мір 18-20 верасня 2016


20.09.2016.

Дні малітвы за мір 18-20 верасня 2016Мінскія грэка-каталіцкія парафіі ўключыліся ў агульнацаркоўную эстафету 

 

Сусветны дзень малітвы за мір сабраў 18 верасня 2016 г. на трохдзённую сустрэчу ў Асізі каля 400 прадстаўнікоў рэлігій, палітыкаў і дзеячаў культуры, якія прыбылі на запрашэнне Папы Францішка.

 

У духу сулучнасці з Яго Святасцю Францішкам малітвы за мір прайшлі ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі ў нядзелю 18 верасня 2016 г.

 

У тую ж нядзелю - 18 верасня ў Мінску, у парафіі Святога Духа, Боскую Літургію за мір ў свеце сасдыжылі архімандрыт Сяргей (Гаек), дэкан Цэнтральнага дэканата а. Андрэй Абламейка і канцлер курыіі Апостальскага візітатара БГКЦ а. Яўген Усошын.

 

У мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях малітва працягваецца паводле наступнага графіка:

 

АЎТОРАК, 20 верасня 2016 г.

- Парафія Праведнага Язэпа і парафія св. Міколы Цудатворцы (у капліцы душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзе д. 6)

гадз. 19:00 - Вячэрня з малітвай за мір сярод народаў

 - Парафія Святога Духа (Чырвоны касцёл, ніжні храм)

гадз. 18:30 - Боская Літургія і малебен за мір сярод народаў

 

СЕРАДА, 21 верасня 2016 г.

- Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны д. 7)

гадз. 18:15 - Акафіст да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Боская Літургія.

 

***

 

Першы Сусветны дзень малітвы за мір, які традыцыйна адбываецца ў Асізі, быў праведзены 30 гадоў таму, у 1986 годзе, па ініцыятыве святога Папы Яна Паўла ІІ. З тых часоў ён праводзіцца там штогод.


Вярнуцца назад