Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Браславе і Полацку грэка-католікі працягваюць душпастырскую праграму “Веру ў адзіную Царкву”
У Браславе і Полацку грэка-католікі працягваюць душпастырскую праграму “Веру ў адзіную Царкву”20.08.2016. |
|
“Маліцца перад Браслаўскай Іконай Багародзіцы, асабліва спяваць Акафіст – гэта вялікая ласка і радасць. Мы працягваем традыцую нашых прадзедаў (лепш сказаць праайцоў у веры), якія прасілі Багародзіцу аб дар моцнай веру ды вернасці Каталіцкай Царкве” – сказаў пілігрым Андрэй.
“Браслаў – горад Багародзіцы і Полацк – горад нараджэння, хросту і першай хрысціянскай адукацыі Францішка Скарыны, спалучаныя подзвігам веры Біскупа Чэслава Сіповіча. Ён нарадзіўся на Браслаўшчыне і быў адным з першых ерархаў і навукоўцаў, які 50 год таму ў Рыме і Лондане гаварыў і пісаў пра подзвіг веры беларуса - Францішка Скарыны. Мы разумеем, што Францішак Скарына – гэта ня толькі першадрукар але “евангелізатар”, які даў нашаму народу Біблію на роднай мове” – заўважае Сяргей, пілігрым з Мінска, які прыбыў у Полацк, каб асэнсаваць духовую спадчыну Францішка Скарыны. Вярнуцца назад |