Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Даступны ў нэце фільм “Пад сцягам Беззаганнай Дзевы Марыі”. Святы Станіслаў Папчынскі і яго Ордэн Марыянаў.
Даступны ў нэце фільм “Пад сцягам Беззаганнай Дзевы Марыі”. Святы Станіслаў Папчынскі і яго Ордэн Марыянаў.1.08.2016. |
|
Пачынаючы з дня кананізацы ў Рыме заснавальніка Ордэну Марыянаў – айца Станіслава Папчынскага (5 чэрвеня 2016 г.) ў некаторых грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі прайшлі малітоўныя ўспаміны новага святога Каталіцкай Царквы – айца Станіслава Папчынскага.
Малітоўную эстафету разпачалі парафіі ў Івацэвічах і Лідзе, пазней далучыліся наступныя парафіі. Як руплівага душпастыра, выхаваўцу моладзі ды апякуна сем’яў узгадалі св. Станіслава ў Полацку, на завяршэнне ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі.
Гэта была добрая нагода ўзгадаць працу марыянаў на Беларускіх Землях яшчэ да царскай касаты (у 1875 г.), асабліва ў парафіі Воўпа (сёння Гродзенская дыяцэзія).
Добрай душпастырскай дапамогай, каб пазнаць новага святога Каталіцкай Царквы, з’яўляецца даступны ў нэце фільм Сяргея Раюнца (ініцыятыва маладых беларускіх католікаў з нагоды кананізацыі): “Пад сцягам Беззаганнай Дзевы Марыі”. Святы Станіслаў Папчынскі і яго Ордэн Марыянаў. Студыя КАЙРОС 2016.
Вярнуцца назад |