Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Спадчына святых Кірыла і Мятода – падмурак грэка-каталіцкага душпастырства
Спадчына святых Кірыла і Мятода – падмурак грэка-каталіцкага душпастырства17.06.2016. |
|
Беларускія грэка-каталіцкія святары, семінарысты ды прадстаўнікі вернікаў удзельнічалі ў кірыла-мятодыеўскіх багаслоўска-пастырскіх кансультацыях і святкаваннях у розных краінах Еўропы: у Празе, Вільні, Кастамлотах, Варшаве, Любліне, Вене, Падуі, Рыме, Бары (Італія).
У гэтым годзе беларускія грэка-католікі звяртаюць увагу на асаблівы працяг традыцыі святых Кірыла і Мятода, якім была выдавецкая дзейнасць беларускага першадрукара – Францішка Скарыны.
У такім духу прадстаўнікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы – архімандрыт Сяргей Гаек і а. Андрэй Абламейка ўдзельнічалі ў “Начы адкрытых храмаў” у Празе 10/11 чэрвеня 2016. У такім жа духу ў нядзелю 12 чэрвеня малілася беларуская грэка-каталіцкая парафія ў Празе, якую духова акармляе а. Андрэй Абламейка.
З гэтай нагоды адбылася ў Празе сустрэча архімандрыта Сяргея з Апостальскім Экзархам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэхіі Уладыкам Ладыславам (Гучкам). У выніку сустрэчы запланавана пілігрымку беларускіх грэка-католікаў у Велеград, на свята святых Кірыла і Мятода – 5 ліпеня 2016 г. Вярнуцца назад |