Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Дух Святы — дар, які немагчыма заслужыць”

“Дух Святы — дар, які немагчыма заслужыць”


16.05.2016.

“Дух Святы — дар, які немагчыма заслужыць”Вернікі парафіі Праведнага Язэпа адсвяткавалі Пяцідзесятніцу

 

У нядзелю, 15 мая 2016 г. у парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ўрачыста святкавалі адно з самых старажытных і самых важных царкоўных святаў — Пяцідзесятніцу. Вядома, што на радаснае свята Зыходу Святога Духа храм упрыгожваецца зелянінай. Але сутнасць свята не ў прыгажосці і атмасферы ўбранства, але ў тым, што Госпад паслаў Духа Святога сваім верным, каб тыя не засталіся самі.

 

Пяцідзясяты дзень пасля Пасхі святкавалі яшчэ ў Старым Запавеце. Сэнс таго свята — падзяка Богу за атрыманыя дары. Але менавіта тады, калі ў дзень Пяцідзесятніцы вогненыя языкі сышлі на апосталаў і Дзеву Марыю, нарадзілася Царква Хрыстова. Евангелле сканчваецца на ўзыходзе Хрыста на неба, а жыццё Царквы пачынаецца з Зыходу Духа Святога.

 

“Дух Святы — дар, які немагчыма заслужыць”“Дух Святы — дар, які немагчыма заслужыць”“Дух Святы — дар, які немагчыма заслужыць”“Дух Святы — дар, які немагчыма заслужыць”“Дух Святы — дар, які немагчыма заслужыць”“Дух Святы — дар, які немагчыма заслужыць”Айцец Аляксандр Шыбека – адміністратар Парафіі ўзначаліў святочную Боскую Літургію і нагадаў вернікам, што каштоўны дар Святога Духа Госпад дае сваім вернікам і сёння:

“Дух Святы — гэта дар, які немагчыма нейкім чынам заслужыць. Але перадумова — здольнасць або няздольнасць прыняць Святога Духа — залежыць ад нас.

Сэнс Старазапаветнай Пяцідзесятніцы многаму можа навучыць нас і сёння. Падзяка — гэта разуменне праўды, разуменне Бога. Удзячнасць супрацьстаіць пыхе. Яна адкрывае перад чалавекам праўду. Нашае жыццё, як і роўным чынам тое, што ў ім ёсць, — належыць Богу. Ад Бога яно прыйшло і да Бога яно вернецца.

І разуменне гэтай праўды — падмурак духоўнасці. Што значыць быць духоўным? Калі сказаць каротка, то духоўнасць — гэта калі я думаю, кажу і раблю аднолькава. І гэта той факт, на які пастаянна звяртаў увагу Хрыстос.

Ён заўжды дакараў кніжнікаў, фарысеяў і крывадушнікаў. Блудніцы ж Ён казаў “Ідзі і болей не грашы”. І дакараў Ён крывадушнікаў для таго, каб знішчыць у чалавеку той корань, які перашкаджае збаўленню, а значыць, і перашкаджае яму прыняць Дух Божы”.

 

А. Аляксандр шчыра зычыў усім вернікам намагацца не перашкаджаць Святому Духу дзейнічаць ва ўласным жыцці. Пажадаў няўтольнага прагнення Бога:

“Няхай Дух Божы ўмацоўвае, прасвятляе, дае патрэбныя сілы, каб працаваць на глебе ўласнага сэрца”.

 

Тэкст, фота Вікторыя Чаплева


Вярнуцца назад