Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі прызначаны мансеньёр Габар Пінтэр

Новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі прызначаны мансеньёр Габар Пінтэр


13.05.2016.

Новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі прызначаны мансеньёр Габар ПінтэрПаведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь


Мінск, 13 мая 2016 г. 

 

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра, які да гэтага часу займаў пасаду дарадцы Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі, Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь. 

 

Кароткая біяграфія мансeньёра Габара Пінтэра

Мансеньёр Габар Пінтэр (Gábor Pintér) нарадзіўся 9 сакавіка 1964 г. у Венгрыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 11 чэрвеня 1988 г.; з’яўляецца прэзбітэрам дыяцэзіі Ваца (Венгрыя). Знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 1 ліпеня 1996 г.; працаваў у Гаіці, Балівіі, Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

Валодае венгерскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі.

 

Паводле Catholic.by

 


Вярнуцца назад