Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Айцец Францішак прызначыў свайго пасланніка на ўрачыстасці ў Беларусі

Святы Айцец Францішак прызначыў свайго пасланніка на ўрачыстасці ў Беларусі


8.05.2016.

Святы Айцец Францішак прызначыў свайго пасланніка на ўрачыстасці ў БеларусіПапа Францішак 7 мая прызначыў арцыбіскупа Венскага кардынала Крыстафа Шонбарна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня 2016 г. у Будславе.

 

13 красавіка 1991 г. Папам Яна Паўлам ІІ былі адноўлены каталіцкія структуры ў Беларусі. Булай «Nos autem» была заснавана Мінска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Гродзенская і Пінская дыяцэзіі. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія была ўтворана ў межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей, Гродзенская – у межах Гродзенскай вобласці і Пінская – у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

 

 

Такім чынам, 1-2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудзецца святкаванне сярэбранага юбілею ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Таксама сёння прызначаны два дэлегаты, якімі з’яўляюцца кс. дэкан Аляксандр Барыла, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка, і кс. Віктар Гайдукевіч SDB, Рэгіянальны настаяцель «Таварыства св. Францішка Сальскага» ў Беларусі.

 

Праграма святкавання будзе пададзена.

Мітрапалітальная курыя
фота Гжэгажа Галонзкі
Паводле Catholic.by

 


Вярнуцца назад