Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Біскупская хіратонія Апостальскага Экзарха для Грэцыі
Біскупская хіратонія Апостальскага Экзарха для Грэцыі16.04.2016. |
|
59-гадовы бенедыктынец іспанскага паходжання, які да цяперашняга часу быў рэктарам Папскай грэцкай калегіі ў Рыме, прыняў свячанні падчас Літургіі пры спаўслужэнні шматлікіх біскупаў усходняга і заходняга абрадаў.
Галоўным свяціцелем стаў ягоны папярэднік на пасадзе Экзарха Уладыка Дымітрыас (Салахас), якому дапамагалі Уладыка Даната (Алівьера) з італа-албанскай епархіі Лунгра (Калабрыя) і лацінскі архібіскуп Афінаў Севасціанас Расалатас. Спаўслужылі Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры, кардыналы Джэймс Харвэй і Льюіс Марцінэс Сістач, а таксама сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архібіскуп Кірыл Васіль і іншыя. Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляў архімандрыт Сяргей Гаек.
У Літургіі, якая служылася па-грэцку і часткова па-італійску, удзельнічалі шматлікія семінарысты, манахі ды іншыя вернікі.
У суботу, 16 красавіка, архімандрыт Сяргей прыняў удзел у Вячэрні, якую ў храме св. Атанасія ў Рыме ўзначаліў Экзарх Эмануіл, падчас якой удзельнікі маліліся за добры плён братэрскага візіту салідарнасці Папы Францішка, Патрыярха Барталамея і праваслаўнага архібіскупа Афінаў Іераніма на выспу Лесбас да бежанцаў, якія патрабуюць міжнароднай салідарнасці і дапамогі. Вярнуцца назад |