Парафія сьвятога Язэпа > Навіны, Юбілейны Год Божай Міласэрнасці > Напярэдадні свята Божай Міласэрнасці
Напярэдадні свята Божай Міласэрнасці30.03.2016. |
|
У кнізе “Імя Бога – Міласэрнасць” Папа рымскі Францішак у простых і непасрэдных словах звяртаецца да кожнага чалавека, будуючы з ім асабісты, братэрскі дыялог.
На кожнай старонцы гэтай кнігі адчуваецца яго прагненне дайсці да ўсіх. Папа з любоўю адносіцца да людзей, якія дазналі крыўды і адвярнуліся ад Царквы, разарвалі сувязь з Богам. Таксама, нагадвае, што кожны, нават Папа, мае патрэбу ў Божай Міласэрнасці, таму што з’яўляецца грэшнікам. Ніхто не можа устанавіць межаў Міласэрнасці Бога, які прабачае.
Чалавек становіцца міласэрным, калі не саромеецца заплакаць, аказаць іншым спачування, дабрыні і чуласці. Дасвядчаючы Міласэрнасці Бога, сам вучыцца быць міласэрным. Лепшае разуменне прыходзіць тады, калі розум і сэрца ідуць у пары.
Толькі той, хто быў крануты чуласцю Божай Міласэрнасці, сапраўды ведае свайго Адкупіцеля. Вярнуцца назад |