Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Відэавіншаванне з Вялікаднем Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека

Відэавіншаванне з Вялікаднем Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека


27.03.2016.

Відэавіншаванне з Вялікаднем Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея ГаекаПасха Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста.

 

Святая Царква вяла нас праз вечар Вялікага Чацвярга, Вялікую Пятніцу і Пасхальную Ноч да светлага Уваскрасення Гасподняга. Вялікую Пятніцу ў гэтым годзе грэка-католікі спалучалі і Дабравешчанне і вечар пахавання Госпада нашага Ісуса Хрыста.

 

Пасха дае нам дар міру, прымірэння, веры, надзеі, любові.

 

Дзякуем Яго святасці Папе Францішку за Яго навучанне, асабліва за Яго кніжку, якая носіць вельмі вымоўны тытул "Міласэрнасць - імя Бога". Міласэрнасць - гэта сапраўды нашае пакліканне і я хачу пажадаць усім нашым вернікам, грэка-католікам, рыма-католікам, нашым братам пратэстантам, якія зараз таксама святкуюць Пасху, проста мужнасці і адвагі несці пасланне Міласэрнасці да тых людзей, якія Хрыста яшчэ не ведаюць.

 

Мы ўдзячныя Госпаду за гэтыя вялікія знакі прымірэння, як сустрэча Папы Францішка і патрыярха Кірыла, іх сумесныя абдымкі і клопат пра сапраўдны дыялог паміж хрысціянамі. Мы ж не супернікі а браты. У гэтым духу хочам павіншаваць усіх хрысціянаў Беларусі, якія зараз па новым календары святкуюць Пасху і канешне ўзгадаць у малітве нашых братоў праваслаўных.

 

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!


Вярнуцца назад