Парафія сьвятога Язэпа > Навіны, Юбілейны Год Божай Міласэрнасці > “Міласэрнасць - Імя Бога”

“Міласэрнасць - Імя Бога”


15.03.2016.

“Міласэрнасць - Імя Бога”Дзень велікапоснай адновы святароў БГКЦ


У панядзелак, 14 сакавіка 2016 г., у Душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, прайшоў дзень велікапоснай духовай адновы святароў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія нясуць пастырскае служэнне ў Беларусі.

 

Гэта быў таксама Дзень малітвы за Святога Айца Францішка – з нагоды трэцяй гадавіны ягонага выбару на Пасад святога Пятра.

 

“Міласэрнасць - Імя Бога”“Міласэрнасць - Імя Бога”У рамках Юбілейнага Году Міласэрнасці ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы прынялі з удзячнасцю змест кнігі-інтэрв’ю Папы Францішка, якая носіць тытул “Міласэрнасць - Імя Бога”.


Усе прысутныя святары адслужылі Боскую Літургію падзякі за 3 гады пантыфікату Яго Святасці Папы Францішка ды ў братэрскай размове абмеркавалі розныя душпастырскія мерапрыемствы Юбілейнага Году, а таксама формы духовай апекі над вернікамі, якія пражываюць далёка ад парафіяльных цэнтраў.

 

Асаблівая ўвага была прысвечаная ўдзелу грэка-каталіцкай моладзі Беларусі ў Сусветных Днях Моладзі ў Кракаве, у якіх будзе удзельнічаць Папа Францішак.

 

“Міласэрнасць - Імя Бога”


Вярнуцца назад