Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Праваслаўны бок пра сустрэчу Папы і Патрыярха Маскоўскага
Праваслаўны бок пра сустрэчу Папы і Патрыярха Маскоўскага6.02.2016. |
|
“У цяперашняй трагічнай сітуацыі неабходна адкласці ў бок унутраную нязгоду і аб’яднаць намаганні для выратавання хрысціянства ў тых рэгіёнах, дзе яно падвяргаецца самым жорсткім ганенням”, - заявіў высокі праваслаўны іерарх, які займаецца дыялогам з Каталіцкім Касцёлам.
Ён паведаміў аб некаторых падрабязнасцях перамоў паміж Цэрквамі. Бакі дамовіліся, каб сустрэча праходзіла на “нейтральнай тэрыторыі”, але толькі не ў Еўропе – гэта было патрабаваннем Патрыярха Кірыла, – “бо менавіта з Еўропай звязаная цяжкая гісторыя падзелаў і канфліктаў паміж хрысціянамі”. На шчасце супалі даты візіту Патрыярха ў Лацінскую Амерыку і Папы – у Мексіку. Такім чынам, “нейтральнай тэрыторыяй” стала Куба.
Вярнуцца назад |