Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Айцец Францішак наведаў некалькі ватыканскіх дыкастэрый
Святы Айцец Францішак наведаў некалькі ватыканскіх дыкастэрый4.02.2016. |
|
Святы Айцец наведаў Папскую раду па новай евангелізацыі, Папскую раду “Cor Unum” і Кангрэгацыю Усходніх Цэркваў.
Святы Айцец Францішак не першы раз здзяйсняе падобныя візіты ў структуры Апостальскай Сталіцы, якія знаходзяцца па-за тэрыторыяй Ватыкана. У маі мінулага году ён наведаў будынак на плошчы Пія XII, якая практычна мяжуе з ватыканскай плошчай св. Пятра, дзе знаходзяцца кангрэгацыі: Каталіцкай Адукацыі, па справах Духавенства, па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, а таксама Папскі камітэт гістарычных навук.
У чэрвені 2015 г. ён быў з візітам у іншым будынку на плошчы Пія ХІІ, у якім знаходзяцца Кангрэгацыя па справах Кананізацыі, Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і Папская рада па інтэрпрытацыі заканадаўчых тэкстаў.
Гаворка ідзе пра нефармальныя візіты, падчас якіх у Пантыфіка і супрацоўнікаў ватыканскіх дыкастэрый ёсць магчымасць жывога дыялогу і адкрытага абмену думкамі. Вярнуцца назад |