Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Годзе культуры - пра духоўную спадчыну Францішка Скарыны

У Годзе культуры - пра духоўную спадчыну Францішка Скарыны


21.01.2016.
У Годзе культуры - пра духоўную спадчыну Францішка СкарыныУ сераду, 20 студзеня 2016 г., на пачатку Году культуры, у душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася сустрэча (паседжанне) грэка-каталіцкага клуба інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага.

Паседжанне было прысвечана духоўнай спадчыне беларускага першадрукара Францішка Скарыны, яе захаванню і папулярызацыі. Даклад прачытаў намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кнігазнаўца, культуролаг, гісторык Алесь Суша.

У Годзе культуры - пра духоўную спадчыну Францішка СкарыныУ Годзе культуры - пра духоўную спадчыну Францішка СкарыныУ Годзе культуры - пра духоўную спадчыну Францішка СкарыныГэтая сустрэча ўпісваецца ў праграму духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 500-годдзя старабеларускай Бібліі, якую Францішак Скарына пачаў выдаваць у 1517 г.

Вярнуцца назад