Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi адбудзецца ў мiнскім архікатэдральным касцёле

Імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi адбудзецца ў мiнскім архікатэдральным касцёле


21.11.2015.
Імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi адбудзецца ў мiнскім архікатэдральным касцёле 12 снежня ў мiнскім архікатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў 12.00 адбудзецца Імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi з удзелам беларускiх бiскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў i вернiкаў. Аб гэтым піша Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім паведамленні.


«Святы Айцец Францiшак прызначыў Яго Эксцэленцыю арцыбiскупа Клаўдыё Гуджэроццi, якi на працягу апошнiх чатырох гадоў служыў Апостальскiм Нунцыем у Беларусi, Нунцыем ва Украiне.

Каталiцкi Касцёл у Беларусi ўдзячны яму за яго ахвярнае i самаадданае служэнне ў якасцi як прадстаўнiка Папы i ўмелага дыпламата, так i таленавiтага пастыра, якi служыў Касцёлу i Беларусi. Дзякуючы гэтаму Касцёл умацаваўся i стаў больш дынамiчным, а наша Бацькаўшчына атрымала новыя магчымасцi для развiцця на мiжнароднай арэне.

Iмша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi з удзелам беларускiх бiскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў i вернiкаў адбудзецца 12 снежня 2015 г. у мiнскай архiкатэдры Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў 12.00. Падчас яе мы будзем дзякаваць Богу за служэнне арцыбіскупа ў Беларусi i прасiць благаслаўлення на служэнне ў брацкай Украiне», — гаворыцца ў паведамленні.

«Сардэчна запрашаю ўсiх на гэтае набажэнства», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад