Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015

Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015


9.11.2015.
Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015Дзень мучаніцтва св. Язафата, Архібіскупа Полацкага – 12 лістапада з’яўляецца парафіяльным святам для Полацкай грэка-каталіцкай парафіі. У гэтым годзе святкаванні прайшлі у нядзелю - 8 лістапада 2015 г. У гэты дзень адзначаліся 392-я ўгодкі мучаніцкай смерці святамучаніка Язафата. Такім чынам Полацкая парафія распачала тыдзень малітвы, які мае чарговые “станцыі” ў Рыме і ў Віцебску - 12 лістапада, у Вільні – 14 лістапада ды ва ўсіх парафіях у Беларусі – у нядзелю, 15 лістапада.

Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015Распачалося святкаванне, як звычайна, напярэдадні вячэрняй з ліццяй. У гэтым годзе узначаліў яе архім. Сяргей Гаек (Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі) у саслужэнні настаяцеля парафіі а. Аляксандра Шаўцова.

У суботу на вячэрні ды ў нядзелю на ютрані і Боскай Літургіі спяваў міжпарафіяльны хор “Прасфара” з Мінска.

Боскую Літургію ў нядзелю – 8 лістапада 2015 г. узначаліў архім. Сяргей, у саслужэнні а. Аляксандара Шаўцова і дыякана Аляксея Варанко.
Пасля св. Літургіі прывітальныя словы да ўдзельнікаў накіравалі: архім. Сяргей Гаек, а. Аляксандар Шаўцоў, ды вернікі Арцём Сітнікаў з Івацэвічаў (ад Заходняга дэканату БГКЦ) і Багдан Сунак з Віцебску (ад Усходняга дэканату БГКЦ).

Пасля Літургіі, у ніжняй царкоўнай зале адбылася святочная, братэрская Агапа, падрыхтаваная ахвярна і гасцінна вернікамі (асабліва жанчынамі) парафіі, пад час якой парафіяне і госці маглі паглядзець выставу працаў мастакоў з духоўнага пленэру, які адбыўся ў Полацкай парафіі ў жніўні 2015 г. і які быў прысвечаны славутаму мастаку Яну Хруцкаму, сыну ўніяцкага святара.

Пасля пачастунку хор “Прасфара” і Арцём Сітнікаў зладзілі невялічкі сяброўскі канцэрт народных і бардаўскіх спеваў.

а. Алесь Шаўцоў

Вярнуцца назад