Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Новы мітрапаліт Пярэмышльска-Варшаўскі

Новы мітрапаліт Пярэмышльска-Варшаўскі


8.11.2015.
Новы мітрапаліт Пярэмышльска-ВаршаўскіУ суботу, 7 лістапада 2015 г., у Ватыкане паведамлена пра тое, што Святы Айцец Францішак прыняў зрачэнне з пасаду, якое падаў да сённяшняга дня дзеючы Мітрапаліт Пярэмышльска-Варшаўскі УГКЦ у Польшчы архібіскуп Ян Мартыняк у сувязі з дасягненнем гранiчнага ўзросту. Адначасова паведамляецца аб тым, што Папа прызначыў Пярэмышльска-Варшаўскім архібіскупам ранейшага дапаможнага біскупа гэтай архіепархіі Уладыку Яўгена Міраслава Паповіча.

Мітрапаліт Ян Мартыняк, якому ў мінулым годзе споўнілася 75 гадоў жыцця, выконваў архіярэйскае служэнне сярод украінскіх грэка-каталікоў Польшчы з 1989 года, узначаліўшы адноўленую Пярэмышльскую епархію ў 1991 годзе і стаўшы першым мітрапалітам пасля рэарганізацыі структур УГКЦ у Польшчы ў 1996 годзе.

Два гады таму, 4 лістапада 2013 г., Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Пярэмышльска-Варшаўскай архіепархіі УГКЦ у Польшчы мітрата Яўгена Міраслава Паповіча, які з 1996 года выконваў служэнне протасінкела архіепархіі ды пробашча катэдральнага сабора ў Пярэмышлі.

Новапрызначаны архібіскуп-мітрапаліт Яўген нарадзіўся 12 кастрычніка 1961 г. у Члухове ў паўднёва-заходняй Польшчы. Пасля заканчэння школы, у 1981 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Любліне і навучаўся ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце. (У гэты час ён быў студэнтам а. д-ра Сяргея Гаека). 17 кастрычніка 1986 г. быў рукапакладзены ў святары.

Пасля перыяду пастырскай працы на розных грэка-каталіцких парафіях у Польшчы, з'ехаў на вучобу ў Рым, дзе атрымаў доктарскую ступень з усходняга кананічнага права ў Папскім Усходнім Інстытуце.

27 снежня 2013 атрымаў архіярэйскія свячанні з рук Першаіерарха УГКЦ Яго Блаславенства Святаслава і іерархаў УГКЦ ў Польшчы - Мітрапаліта Яна і Уладыкі Уроцлаўска-Гданьскага Уладзіміра.

Уладыка Яўген з’яўляецца вялікім прыяцелем Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. У чэрвені гэтага году ён рукапаклаў у святары а. Аляксея Філіпенка.

Новаму Мітрапаліту Яўгену - Многія Леты!

Вярнуцца назад