Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Гран-пры фестываля «Magnificat» заваяваў чэшскі фільм пра Кірыла і Мятода
Гран-пры фестываля «Magnificat» заваяваў чэшскі фільм пра Кірыла і Мятода4.09.2015. |
|
Стваральнікі фільма на падставе гістарычных фактаў дэтальна паказалі жыццё двух апосталаў, іх значэнне для славян і місійную дзейнасць. Аўтары не пакінулі па-за ўвагай і спадчыну, уплыў і распаўсюджванне кірыла-мятодаўскіх традыцый пасля смерці братоў. Сярод іншых прац лепшымі былі прызнаныя: Прыз журы за лепшы дакументальны фільм — стужка «Два Андрэі» беларускай студыі «Студия во имя святого Иоанна Воина» Прыз за лепшую тэлепраграму — праграма «Другі» студыі «Фишка-фильм» з Расіі Прыз за лепшую рэжусуру — дакументальны фільм «Ёанна» (Wajda Studio, Польшча Прыз за лепшы дэбют — фільм «Сны» беларускай вытворчасці Прыз за лепшую анімацыю — анімацыйны фільм «Воўк і савяня» беларускай студыі «Студия во имя святого Иоанна Воина» Прыз глядацкіх сімпатый — анімацыйны фільм «Заступніца» («Балтийское телевидение», Расія) Усе вынікі можна паглядзець тут>> «Каб усе былі адно» На закрыцці XI фестываля «Magnificat» было адзначана, што за 11 гадоў у фестывалі прынялі ўдзел стужкі больш чым з 30 краін свету. Старшыня журы фестываля Крыстына Лялько звярнула ўвагу на важнасць дэвізу, пад якім «Magnificat» працуе ўвесь гэты час, — «Ut unum sint» (Каб усе былі адно): «Дэвіз вельмі актуальны, бо сёння ў свеце назіраецца асабліва цяжкая сітуацыя з хрысціянствам. І ў гэтых умовах хрысціяне павінны кансалідавацца, фестываль спрыяе ў гэтым яднанні». Прысутны на закрыцці кінафестываля дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі падчас Імшы для ўдзельнікаў «Magnificat» адзначыў важную ролю СМІ і кінематографа ў сучасным свеце. «У сённяшніх сродках масавай інфармацыі ёсць такі жарт: добрая навіна – ніякая навіна. Але куды важней, каб кожнае паведамленне нясло ў сабе Добрую навіну, — адзначыў біскуп. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |