Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “У пачатку было слова…”
“У пачатку было слова…”15.08.2015. |
|
“У пачатку было слова” – так гучаць першыя радкі з Евангелля ад св.Яна, якія сталіся назвай выставы. У вернісаж увайшлі прыклады пластыкі, алейнага жывапісу ды мастацкага ліцця, якія не фігуруюць у пастаяннай экспазіцыі музея. “Карціна вельмі цікавая, бо напісаная згодна заходнееўрапейскім канонам, - тлумачыць Казуля, - але, разам з тым, выкарыстаныя “клеймы”, то бок устаўкі з выявамі святых – гэта рыса ўсходнега іконапісу. Тым больш, што выявы св.Яна Залатавуснага і св.Базыля Вялікага – таксама характэрныя для ўсходняй традыцыі”. Як мяркуць даследчыкі, холст XVIII ст. раней знаходзіўся ў грэка-каталіцкай (уніяцкай) царкве на Меншчыне, а пісаўся першапачаткова, мажліва, нават для кляштара, бо св.Базыль Вялікі – патрон ордэну базыліянаў. “Мы па-шчырасці нават не ведаем, дзе захоўваць гэты абраз, улічваючы яго памеры, - разводзіць рукамі сп. Сяргей, - адрэстаўраваны і прыведзены ў належны выгляд ён быў зусім нядаўна нашым рэстаўратарам Уладзімірам Кіслым”. На выставе таксама можна ўбачыць цікавыя прыклады беларускай школы іконапісу – выяву Хрыста Збаўцы свету ў поўны рост з дзяржавай у руцэ, а таксама чатырох евангелістаў. Гэта таксама творчая спадчына грэка-каталікоў, гэтым разам з Лідчыны. Іконы некалі былі ўсталяваныя на алтарнай частцы храму. Выставу ў Музеі гісторыі рэлігіі можна будзе наведаць ажно да лістападу. Вярнуцца назад |