Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Украіну наведае прэфэкт Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў

Украіну наведае прэфэкт Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў


4.07.2008.
Украіну наведае прэфэкт Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў

10-15 ліпеня ва Ўкраіне будзе знаходзіцца прэфэкт Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры. Запрашэньне наведаць Украіну было перададзена асабіста Кардыналу падчас візіту грэка-каталіцкіх біскупаў Ad limina Apostolorum , які адбываўся з 28 студзеня па 2 лютага бягучага году.

Кангрэгацыя для Ўсходніх Цэркваў была створана Папам Піем ІХ 6 студзеня 1862 году як частка Кангрэгацыі пашырэньня веры, атрымаўшы назву Congregatio de Propaganda Fide pro negotiis ritus orientalis. Папа Бенядыкт XV 1 траўня 1917 году надаў ёй іншую назву –Кангрэгацыя для Ўсходніх Цэркваў (Congregatio pro Ecclesia Orientali).

Стварэньне Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў існуе дзякуючы асаблівай увазе Рымскіх Пантыфікаў да хрысьціянскага Ўсходу, а асабліва да тых Цэркваў, якія знаходзяцца ў поўным адзінстве з Рымскім Пасадам. Усходняя Кангрэгацыя, як і ўсе іншыя органы Рымскай курыі, складаецца з кардынала-прэфэкта, які кіруе ёю, каардынуе і прадстаўляе яе ў супрацоўніцтве з сакратаром і яго памочнікам.

Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў займаецца пытаньнямі ўласнай кампэтэнцыі адносна кожнай справы, якая датычыць вернікаў Усходніх Цэркваў, як паасобных, так і супольна. Так, напрыклад, Кангрэгацыя для Ўсходніх Цэркваў ад пачатку свайго існаваньня сочыць за ўдасканаленьнем заканадаўства Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў, і вынікам гэтай працы стаўся выхад у 1990 годзе Кодэксу Канонаў для Ўсходніх Цэркваў (Codex Canonum Ecclesiarum Orientalium).

“Упершыню Кардынал Сандры наведаў Украіну ў 2001 годзе, калі суправаджаў Папу Яна Паўла ІІ падчас ягонага візіту ў нашую краіну. Ён ведае ўкраінцаў у Аргентыне (Кардынал Сандры нарадзіўся ў Аргентыне), але ён кепска ведае Ўкраіну. Таму мы, як толькі ён стаў прэфэктам Кангрэгацыі, запрасілі яго на Ўсеўкраінскую пілігрымку ў Зарваніцу. Пасьля гэтага мы зразумелі, што пры гэтай нагодзе варта арганізаваць ягоныя візіты і ў іншыя месцы, каб ён сустрэўся з рознымі групамі царкоўнай супольнасьці. Таму падчас візіту адбудуцца сустрэчы Кардынала Сандры з сэмінарыстамі пяцёх нашых сэмінарыяў ва Ўкраіне, студэнтамі Ўкраінскага каталіцкага унівэрсітэту, манахамі ды манахінямі, моладдзю, сьвятарамі, біскупамі,” – распавёў пра візіт прэфэкта Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў Яго Блаславенства Любамір.

Паводле Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ.

Вярнуцца назад