Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2015 > Пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2015
Пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 20157.07.2015. |
|
Боскую Літургію у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў протапрэзбітар Усходняга дэканата а. Зміцер Грышан у саслужэнні а. Аляксандра Шаўцова з Полацка і а. Андрэя Крата з Гродна. На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк упісваецца ў святкаванне 1200-годдзя ад нараджэння святога Мятода Салунскага. Таму святыя Салунскія Браты Кірыл і Мятод – Настаўнікі славянаў абраныя Апякунамі гэтай пілігрымкі. Пад іх апекай пілігрымы пройдуць традыцыйны шлях духовага подзвігу за 5 дзён: ад аўторка да суботы. Дэвіз пілігрымкі гучыць: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159), і яна будзе нагодай глыбей асэнсаваць Божыя прыказанні (запаведзі). Гэтай тэме будуць прысвячаныя штодзённыя катэхезы. *** Праграма пілігрымкі: І этап: аўторак, 7 ліпеня: Віцебск – Заронава вечарам Катэхеза а. Алеся Шыбекі (прыказанні І-ІІ-ІІІ) ІІ этап: серада, 8 ліпеня: Заронава - Шуміліна 17:00 Боская Літургія (узначальвае архім. Сяргей) і катэхеза “X прыказанняў і VIII Блаславенстваў” ІІІ этап: чацвер, 9 ліпеня: Шуміліна - Обаль 08:00 Боская Літургія і катэхеза а. Андрэя ОМІ па дарозе Катэхеза а. Зміцера Чарнеля CSsR (прыказанні IV і V) IV этап: пятніца, 10 ліпеня: Обаль - Гараны 08:00 Боская Літургія і катэхеза а. Васіля Ягорава (прыказанні VI і IX) V этап: субота, 11 ліпеня: Гараны - Струнне – Полацк 08:00 Боская Літургія і катэхеза а. Андрэя Крата (прыказанні VII, VIII i X) 12:00 Малітва ля Крыжа ў Струнні і катэхеза а. Андрэя Абламейкі 17:30 Прывітанне пілігрымаў ля храму св. Параскевы Полацкай 20:00 Святочная Вячэрня * * * Нядзеля – 12 ліпеня 2015 г., у Полацку ля грэка-каталіцкага храму св. Параскевы Полацкай: Ютрань у 09:00 Боская Літургія ў 10:30. * * * Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom; Андрэй (29) 88 99 550 МТС Вярнуцца назад |