Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Свята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску

Свята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску


29.06.2015.
Свята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў МінскуУ нядзелю, 28 чэрвеня 2015 г. мінская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай адсвяткавала парафіяльнае свята.

З нагоды ўрачыстасці прыміцыйную Літургію ў гэты дзень адслужыў а. Аляксей Філіпенка, які атрымаў святарскія свячанні 14 чэрвеня 2015 г.

Свята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў МінскуСвята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў МінскуСвята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў МінскуСвята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў МінскуШматгадовы вернік гэтай парафіі, а. Аляксей дзякаваў Госпаду і Божай Маці за дар служэння, для якога яго абраў Божы Провід, а таксама прымаў віншаванні ад вернікаў, з якімі ён духоўна ўзрастаў на працягу многіх гадоў сваёй прысутнасці ў Царкве.

Парафіяльнае свята ў гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі стала таксама пачаткам юбілейнага святкавання 150-годдзя перадачы Папам Піем ІХ у 1866 г. дадзенай Іконы рэдэмптарыстам з даручэннем “зрабіць яе вядомай ва ўсім свеце”.

Айца Аляксея з нагоды яго прыміцыі на роднай парафіі, а таксама ўсіх вернікаў з нагоды парафіяльнага свята прывітала моладзь, якая выканала танцы ХІХ ст.

Аўтар: а.Зміцер
фатаграфіі паводле www.cssr.by

Вярнуцца назад