Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2015 > XXI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2015
XXI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 201520.06.2015. |
|
Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159) Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. *** Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 7 ліпеня Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава). І этап, аўторак 7 ліпеня: Віцебск - Заронава ІІ этап, серада 8 ліпеня: Заронава - Шуміліна ІІІ этап, чацвер 9 ліпеня: Шуміліна - Обаль IV этап, пятніца 10 ліпеня: Обаль - Гараны V этап, субота 11 ліпеня: Гараны - Струнне - Полацк * * * У нядзелю – 12 ліпеня 2015 г. у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) - Святочная Боская Літургія пачнецца ў 10:30. * * * Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675.29.97 Velcom У Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88.99.550 МТС Вярнуцца назад |