Парафія сьвятога Язэпа > XXV год адкрытага душпастырскага служэння БГКЦ > Віншавальны ліст Прэфекта Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытай дзейнасці беларускіх грэка-католікаў
Віншавальны ліст Прэфекта Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытай дзейнасці беларускіх грэка-католікаў5.04.2015. |
|
Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў Prot. N. 101/2007 Рым, 1 красавіка 2015 г. Дарагія браты і сёстры, Урачыстасць Пасхі Гасподняй з’яўляецца для нас асабліва спрыяльнай нагодай, каб скіраваць да усіх вас, святароў і свецкіх вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на Радзіме і ў Замежжы, нашае сардэчнае прывітанне. Вы ў асаблівы спосаб вылучаецеся сваёй здольнасцю злучыць абвяшчэнне Евангелля з пашырэннем беларускай духоўнай культуры, развіваючы такім чынам вашу каштоўную спадчыну і традыцыю. Гэтыя каштоўнасці застаюцца для вас заўсёды актуальнымі і з’яўляюцца каштоўным скарбам асабліва перад выклікамі, якія штодзённа пережываюць верныя вучні Хрыста, Укрыжаванага і Уваскрослага для нашага збаўлення. Запэўніваем вас у нашай малітве і нашай духоўнай блізкасці і ад сэрца зычым вам, каб святая Пасха асвятляла ўсё жыццё вашай Царквы і ўсяляла моц, неабходную каб жыць з новым дынамізмам сведчанне і радасць Евангелля, каб прынесці яго таксама і тым, хто яго яшчэ не пазнаў ці ад яго адышоў. Праз заступніцтва Насвяцейшай Багародзіцы і Святога Язафата, прашу для вас нябеснага Блаславення і вітаю вас словамі, поўнымі радасці: Хрыстос уваскрос – Сапраўды уваскрос! Леанарда Кард. Сандры Прэфект Вярнуцца назад |