Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Прыёр Супольнасці Тэзэ наведае Мінск

Прыёр Супольнасці Тэзэ наведае Мінск


31.03.2015.
Прыёр Супольнасці Тэзэ наведае МінскПрыёр Супольнасці Тэзэ (Taizé) брат Алоіс разам з чатырма іншымі братамі ў бліжэйшы час здзейсніць пілігрымкі ў Маскву, Мінск, Кіеў і Львоў. У Мінску яны будуць знаходзіцца 13-14 красавіка 2015 г.

У панядзелак, 13 красавіка а 19:15, адбудзецца малітва з спевамі Тэзэ ў рыма-каталіцкай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля якой пройдзе сустрэча з братамі.

У аўторак, 14 красавіка а 18:00 запланаваныя малітва і сустрэча ў храме грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6),

а 20:00 — сустрэча ў праваслаўнай царкве «Усіх смуткуючых радасць».
Паводле КРЫНІЦА.INFO

Вярнуцца назад