Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адышоў у вечнасць першаіерарх Асірыйскай Царквы Ўсходу

Адышоў у вечнасць першаіерарх Асірыйскай Царквы Ўсходу


27.03.2015.
Адышоў у вечнасць першаіерарх Асірыйскай Царквы Ўсходу26 сакавіка на 80-м годзе жыцця памёр Каталікос-Патрыярх Асірыйскай Царквы Усходу Мар Хнанья Дынха IV. Іерарх памёр у клініцы горада Рочэстар, штат Мінесота, у ЗША, паведамляе Асырыйская грамадская арганізацыя «Бнета».

Мар Хнанья Дынха IV нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Дарбендок (Ірак). У 1949 годзе быў пасвечаны ў дыякана, у 1957-м — ў святара і накіраваны на служэнне ў Іран. У 1962 годзе ў Тэгеране пасвечаны ў біскупа. Пасля ўзначаліў мітраполію Ірана і Тэгерана, якая пуставала з 1915 года, заснаваў духоўную семінарыю і выступіў у абарону асірыйскіх нацыянальных правоў і інтарэсаў.

Пасля забойства Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Ішаі Шымуна ў 1975 годзе абраны новым Патрыярхам. Інтранізацыя адбылася ў 1976 годзе ў Лондане. У сувязі з нестабільнасцю ў рэгіёне кафедра Патрыярха знаходзілася ў Чыкага (ЗША). Падтрымліваў цесныя адносіны з Каталіцкай, праваслаўнымі і ўсходнімі хрысціянскімі Цэрквамі. У 2006 годзе здзейсніў гістарычны візіт у Ірак.

Паводле КРЫНІЦА.INFO

Вярнуцца назад