Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Іераманах Тэадор - ігумен Свята-Успенскай Уніўскай Лаўры прызначаны на біскупскае служэнне

Іераманах Тэадор - ігумен Свята-Успенскай Уніўскай Лаўры прызначаны на біскупскае служэнне


12.03.2015.
Іераманах Тэадор - ігумен Свята-Успенскай Уніўскай Лаўры прызначаны на біскупскае служэннеУ чацвер, 12 сакавіка 2015 году, у Ватыкане паведамілі пра тое, што Святы Айцец Францішак, выказаў сваю згоду на кананічнае абранне Сінодам Біскупаў УГКЦ высокадастойнага айца Тэадора (Мартынюка), да сённяшняга дня Ігумена Свята-Успенскай Уніўскай Лаўры, на біскупскае служэнне ў Тэрнопальска-Збораўскай архіепархіі УГКЦ, надаючы яму тытулярны пасад Мопці.

БІЯГРАФІЯ іераманаха Тэадора (Тараса Мартынюка)
Іераманах Тэадор (Тарас Мартынюк), сын Міхаіла і Марыі, нарадзіўся 1 лютага 1974 г. у в. Дора (цяпер - г. Ярэмча), Івана-Франкоўскай вобласці. Выхоўваўся ў хрысціянскай сям'і.
7 ліпеня 1993 г. уступіў у Свята-Успенскую Уніўскую Лаўру Студыійскага Уставу. Першы пострыг атрымаў 2 студзеня 1994 г. У 1994 г. быў накіраваны на вучобу ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Любліне (Польшча).
28 ліпеня 1999 г. з рук высокадастойнага біскупа Юльяна (Вараноўскага) атрымаў дыканскія, а 20 студзеня 2000 г. з рук высокадастойнага біскупа Юльяна (Гбура) – святарскія свячанні.
У 2001 г. у Люблінскім Каталіцкім Універсітэце абараніў магістарскую дысертацыю.
У 1999-2001 гадах удзельнічаў у падрыхтоўцы дакументаў да беатыфікацыі пакутнікаў УГКЦ.
З 2001 па 2003 г. выконваў абавязкі эканома Свята-Успенскай Уніўскай Лаўры, а з 2003 па 2005 г. быў пробашчам Свята-Міхайлаўскага манастыра Студыйскага Уставу ў г. Львове.
У 2005 г. пачаў вывучэнне ўсходняга кананічнага права ў Папскім Усходнім Інстытуце ў Рыме.
У 2008 г. абараніў ліцэнзіят з усходняга кананічнага права ў Папскім Усходнім Інстытуце.
1 лютага 2010 года абараніў доктарскую дысертацыю па ўсходнім кананічным праве ў Папскім Усходнім Інстытуце ў Рыме.
У 2010 г. абраны на пяць гадоў ігуменам Свята-Успенскай Уніўскай Лаўры.
Выконваў абавязкі намесніка Старшыні Рады Вышэйшых Настаяцеляў мужчынскіх Інстытутаў богапасвячанага жыцця УГКЦ.

Вярнуцца назад