Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Велікапосныя рэкалекцыі ў Лідзе
Велікапосныя рэкалекцыі ў Лідзе8.03.2015. |
|
У духоўных навуках айцец закрануў тэмы сэнсу Вялікага посту і значэння ў хрысціянскім жыцці Еўхарыстыі. Вялікі пост, які ёсць часам пакаяння і пакуты, сімвалізуе сабою час ў гісторыі людства, калі пакаленні і пакаленні нашых продкаў шукалі магчымасці вярнуць сабе страчанае шчасце. Гэта быў шлях жалю і раскаяння ў чаканні на прыход Збавіцеля. Увасабленнем нашага збаўлення і вяртання страчанай спадчыны ёсць Таінства Еўхарыстыі, якое літаральна аднаўляе еднасць чалавека з Богам і яднае людзей паміж сабой. Перажыванне Вялікага посту ў еднасці з супольнасцю на малітве і яднанне з Богам і паміж сабой у Еўхарыстыі з'яўляюцца праўдзівай мэтай нашага духоўнага развіцця. На заканчэнне а. Зміцер заклікаў кожнага верніка памятаць пра нашае прызначэнне да вечнасці, у якую мы ўвойдзем толькі як адзіная супольнасць братоў і сёстраў, якая фармуецца і ўзрастае ўжо ў гэтым жыцці праз наш удзел у жыцці сваёй царкоўнай супольнасці. Паводле сайта www.cssr.by Вярнуцца назад |