Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 12 сакавіка ў Беларусь прыбывае Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка
12 сакавіка ў Беларусь прыбывае Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка11.03.2015. |
|
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прыме ўдзел у шэрагу сустрэч на самым высокім узроўні. Таксама кардынал П’етро Паралін наведае міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі, якое пройдзе 14-15 сакавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (пачатак у 20.00). 15 сакавіка ў 10.00 кардынал узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |