Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Дні ўспаміну Рыгора Барадуліна

Дні ўспаміну Рыгора Барадуліна


24.02.2015.
Дні ўспаміну Рыгора БарадулінаП А Н І Х І Д А
У першую гадавіну смерці Рыгора Барадуліна,
у панядзелак, 2 сакавіка 2015 г., у 18:00,
у капліцы грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа па вул. Арджанікідзе д. 6,
будзе адслужаная Паніха за супакой душы спачылага Рыгора.

***

«Песні матчыны з Вушаччыны» — праграма лідэра гурту Vuraj Сяржука Доўгушава.
24 лютага 2015 г., а 19-ай гадзіне, у 80-ыя ўгодкі з дня нараджэння,
Малая зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Мінск.
Сяржук быў знаёмы з дзядзькам Рыгорам і ў захапленні ад тых песняў, якія сабраў Барадулін. Адзін з апошніх вершаў Барадулін прысвяціў яму.
Гэты акраверш увайшоў у кнігу «Ў неба пехатою».

***

Паэтычная вандроўка па творах Рыгора Барадуліна для дзяцей
25 лютага 2015 г., Бібліятэка імя Еўдакіі Лось, Віцебск.
Там жа працуе і прысвечаная паэту кніжная выстава «Любіць радзіму не па абавязку».
Адрас бібліятэкі — вуліца Цітова, 20-1, тэлефон +375 212 36-37-29.

***

Вечар памяці і прэзэнтацыя ўнікальнай кнігі мэмуараў «Дзённікі і запісы»
27 лютага 2015 г., у 18:30, Палац мастацтваў, Мінск
«Дзённікі і запісы» (1951–1969 гг.), выдадзеныя Наталляй Давыдзенкай.
Яшчэ пры жыцці Рыгора Барадуліна яна пачала збіраць дакумэнты і знайшла ў Вушачах унікальныя школьныя дзённікі паэта.
Кніга выйшла намаганнямі МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісменнікаў» у выдавецтве «Кнігазбор».

Вярнуцца назад