Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Духовую спадчыну Францішка Скарыны ўзгадалі ў Ротэрдаме і Падуі
Духовую спадчыну Францішка Скарыны ўзгадалі ў Ротэрдаме і Падуі8.02.2015. |
|
У пятніцу, 6 лютага 2015 г. у Ротэрдаме ды ў нядзелю, 8 лютага ў Падуі прайшла міжканфесійная кансультацыя “Colloqium fraternum”, у якой хрысціяне розных канфесій і традыцый – у тым ліку беларускія і румынскія грэка-католікі ды італьянскія рыма-католікі - разважалі над духовай спадчынай Францішка Скарыны. У гэтай кансультацыі удзельнічаў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Братэрская размова дазволіла нагадаць пра жывыя кантакты, якія ў час Рэнэсансу звязвалі беларускія землі ВКЛ з такімі цэнтрамі еўрапейскай рэнэсансавай культуры як Падуа ці Ротэрдам. У кантэксце тых шырокіх кантактаў, асабліва ў сферы культуры, трэба асэнсаваць духовы подзвіг (рэдакцыйны і выдавецкі) Полацкага першадрукара: зрабіць Біблію базай духовага адраджэння. Гатоўнасць уключыцца ў працэс асэнсавання духовай спадчыны Францішка Скарыны выказалі старшыня Аддзела па справах міжканфесійнага дыялогу падуанскай дыяцэзіяльнай курыі а. Джавані Вальтан ды праф. Ларэнца Фэлін, сябра клуба выпускнікаў Падуанскага універсітэта, на якім вучыўся Францішак Скарына. Падобную кансультацыю плануюць арганізаваць і ў Балоні. Кансультацыя ў Падуі завяршылася словамі “Акафісту Імю Ісусаваму” – аўтарства Франішка Скарыны. *** Ісусе Вялікачалавекалюбча, дай нам праслаўляць Імя Тваё на вякі вякі вякоў. Амін. (Ікас 12) Вярнуцца назад |