Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Асэнсаваць духовую спадчыну” у кантэксце 1200-годдзя святога Мятода

“Асэнсаваць духовую спадчыну” у кантэксце 1200-годдзя святога Мятода


29.01.2015.
“Асэнсаваць духовую спадчыну” у кантэксце 1200-годдзя святога МятодаУ г. Бары ды ў Рыме разважалі над духовай спадчынай Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у ХХ стагоддзі

Міжнародная платформа супрацоўніцтва і душпастырскай дапамогі Усходнім Цэрквам “Synergeia pro Oriente Christiano” ініцыявала працу студыйнай групы, якая ў 2015 г. зоймецца вывучэннем практычнага прымянення дэкрэтаў ІІ-га Ватыканскага Сабору "Аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах" ды "Аб Экуменізме" ў жыцці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы.

Першым этапам працы будзе сумесная (сінхранічная ды дыяхранічная) рэфлексія над спадчынай Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у ХХ стагоддзі.
Для прадстаўнікоў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якая адзначае 25 гадоў аднаўлення адкрытага душпастырства, гэта азначае “асэнсаваць сваю духовую спадчыну” ў святле тых двух важных дакументаў, у кантэксце гісторыі ўсяго ХХ стагоддзя.

Студыйная група пачала працу 25 студзеня 2015 г. у г. Бары. У наступных днях працягнуліся архівальныя працы ў Рыме ды "круглыя сталы" ў Бары і Мілане.

У архівальных даследваннях у рымскім архіве Ордэну Айцоў Марыянаў прыняў удзел ліцэнцыят багаслоўя а. Андрэй Крот, грэка-каталіцкі душпастыр ў Гродна. Ён працягваў даследвання біяграфіі Слугі Божага архімандрыта Фабіяна Абрантовіча (1884 - 1946).

У круглым стале ў Мілане ўдзельнічаў архім. Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

Пакравіцеламі працы студыйнай групы сталі святыя Салунскія Браты Кірыла і Мятод - у кантэксце 1200-годдзя нараджэння св. Мятода.

"Сінхранічнае, дыяхранічнае ды кантэкстуальнае вывучэнне і пастырскае прымяненне навучання ІІ-га Ватыканскага Сабору ў жыцці Цэркваў – гэта база для эфэктыўнага дыялогу Евангелля і культуры".

Антоніё Калізі, Synergeia pro Oriente Christiano, г. Бары

Вярнуцца назад