Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 1200-годдзе нарадження св. Мятода Салунскага – Апостала Славянаў
1200-годдзе нарадження св. Мятода Салунскага – Апостала Славянаў23.01.2015. |
|
Сусветны Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціянаў (18-25 студзеня) адзначаецца ўжо больш за 100 гадоў. На самой справе гэта “Актава” – восем дзён малітваў. З часу Другога Ватыканскага Сабору гэты Тыдзень адзначаецца сумесна большасцю хрысціянскіх канфесій а праграма малітваў рыхтуецца разам адмысловым камітэтам Сусветнай Рады Цэркваў (куды ўваходзяць пратэстанцкія, англіканскія і праваслаўныя Цэрквы) і Папскай Радай па справе Еднасці хрысціянаў. “Ісус маліўся “каб ўсе былі адно, каб свет уверыў” (пар. Ян 17:21) – гэта азначае, што патрэбна адзінства хрысціянаў ў вяшчанні Евангелля, патрэбна сумеснае сведчанне любові. А гэта немагчыма без духу братэрства. Шлях да поўнай еднасці хрысціянаў яшчэ не кароткі, але на гэтым шляху мы ўсе павінны адкрываць сапраўднае братэрства, што мае карані ў сакраманце хросту” – сказаў архімандрыт Сяргей (Гаек). Для Цэркваў у славянскіх краінаў - ад Чэхіі і Славакіі да Балгарыі, Македоніі ды Харватыі, да Украіны, Беларусі і Расіі - у гэтым годзе вельмі добрая нагода звярнуць увагу на постаці Апосталаў Славянаў святых Кірыла і Мятода. 1200 гадоў таму – у 815 г. у Салуні (Салоніках) нарадзіўся св. Мятод (у свеце Міхаіл). Разам з братам – манахам Кірылам яны прыняслі славянам Евангелле Ісуса Хрыста у зразумелай мове, у той час, калі Цэрквы Усходу і Захаду былі ў Еднасці. Сваю місію Салунскія Браты здзейснялі ў еднасці і з Канстанцінопалям і з Рымам. Яны былі сапраўды настаўнікамі дыялогу паміж Усходам і Захадам, сведкамі пашаны для кожнага народу. “Для грэка-католікаў Беларусі 2015 год – юбілейны год св. Мятода - будзе годам ажыўлення братэрскіх кантактаў з Цэрквамі ў Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Македоніі”. “Я глыбока спадзяюся, што прыклад гэтых святых раўнаапостадьных Братоў дапаможа і хрысціянам Беларусі адкрываць неабходнасць супрацаваць у духу братэрства” – дадаў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Постаці святых Кірылы і Мятода, апосталаў славянаў, ушаноўваюцца рыма-католікамі, грэка-католікамі, праваслаўнымі. З пашанай да іх місіі адносяцца хрысціяне евангельскіх канфесій. Вярнуцца назад |