Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Анатоль Грыцкевіч тройчы сустракаўся з Папам Янам Паўлам ІІ

Анатоль Грыцкевіч тройчы сустракаўся з Папам Янам Паўлам ІІ


21.01.2015.
Анатоль Грыцкевіч тройчы сустракаўся з Папам Янам Паўлам ІІЖурналістка Іна Студзінская так пісала 28.04.2009 пра гэтыя сустрэчы:

Прафэсар-гісторык Анатоль Грыцкевіч сустракаўся з Пантыфікам тройчы – у 1990, 1991 і 1995 гадах. Усе сустрэчы былі падчас навуковых канфэрэнцыяў, якія адбываліся ў Рыме і Ватыкане. Ён ездзіў разам з Папам у мястэчка Кастэль-Гадольфа, летнюю рэзыдэнцыю Пантыфіка.

Вось што сам Анатоль Грыцкевіч распавёў пра атрыманыя падарункі:

“Ён (Папа) мне падарыў – і гэта вісіць над маім ложкам – раскрыжаванне, распяцце, і чоткі, што часам у каталікоў-вернікаў бываюць. Ёсць што ўспомніць і ёсць што ўзяць у рукі”.

Вярнуцца назад